12 красавіка 2015 года выдаўся самым вясновым днём – надвор'е так і шаптала, што трэба выйсці прагуляцца, што, уласна, усе людзі і зрабілі! Сёння было дастаткова цяжка знайсці што-небудзь тыпу кафэ, каб зайсці і правесці час – як ні дзіўна, у такі цёплы вясновы дзень усе выйшлі пагуляць, каб потым засесці ў кафэ! Ну і да таго ж адразу два святы прыйшлося на гэтую нядзелю – Вялікдзень і Дзень Касманаўтыкі. “Не перашкодзіў бы зараз дождж!”, – падумаў я, праходзячы праз людзей, прама як Альтаір у Assassin's Creed. Вось мая мара і спраўдзілася – ноччу, каб нікому не замінаць, пайшоў дождж!